BE RU EN

СМІ: Ізраіль ліквідаваў пераемніка верхавода «Хезбалы»

  • 5.10.2024, 15:20

Ён быў стрыечным братам Насралы.

У ноч 5 кастрычніка ў выніку ізраільскага ўдару па паўднёвым Бейруце на тэрыторыі Лівана быў ліквідаваны Хашэм Сафіедзін, меркаваны пераемнік былога генеральнага сакратара арганізацыя «Хезбала» Хасана Насралы. Таксама падчас нападаў загінулі і ўсе ягоныя паплечнікі, паведаміла саудаўскае агенцтва навінаў Al Hadath.

Саудаўскае выданне сцвярджае, што Ізраіль пацвердзіў факт ліквідацыі, аднак паводле звестак The Jerusalem Post, інфармацыю саудаўскага агенцтва праверыць пакуль не атрымалася. Аднак мяркуючы з характару ўдару і з улікам таго, што Сафіедзін знаходзіўся ў падземным бункеры, выбрацца адтуль жывым практычна немагчыма.

Што вядома пра Хашэма Сафіедзіна

Хашэм Сафіедзін, стрыечны брат Насралы і ўплывовая фігура ў «Хезбале», быў уключаны ў спіс тэрарыстаў ЗША яшчэ ў 2017 годзе праз ягоныя доўгія сувязі з гэтай групоўкай. Цягам больш як два дзесяцігоддзі ён узначальваў выканальную раду «Хезбалы», выконваючы ключавую ролю ў яе дзейнасці. Акрамя таго, ён звязаны з Іранам праз шлюб з дачкой загінулага камандзіра іранскіх сілаў «Кудс» Касема Салеймані.

Апошнія навіны