BE RU EN

УСУ «абнулілі» тры камандныя пункты УС РФ

  • 5.10.2024, 16:01

З дапамогай Storm Shadow і GMLRS.

Генштаб Узброеных сіл Украіны раніцай 5 кастрычніка даў справаздачу аб паспяховых ударах па камандных пунктах узброеных сіл РФ. Былі знішчаны тры важныя вайсковыя аб'екты ворага.

Дэталі апублікаваны на афіцыйным канале вайсковага ведамства Украіны ў Telegram.

Пад удар трапілі камандныя пункты 35-й і 27-й мотастралковай брыгад, а таксама 2-й агульнавайсковай арміі УС Расеі.

- Баявую працу выканалі падраздзяленні ВПС і ракетных войскаў і артылерыі… Параза ажыццёўлена ракетамі Storm Shadow і рэактыўнымі набоямі GMLRS. Знішчэнне акупантаў працягваецца, - паведамілі ў Генштабе УСУ.

Страты УС РФ пры гэтых ударах зараз удакладняюцца.

Апошнія навіны