BE RU EN

Папа Рымскі перадаў благаславенне Беларусі

  • 5.10.2024, 16:25

Беларускі біскуп Яшэўскі сустрэўся з ім у Ватыкане.

Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі 4 кастрычніка сустрэўся з Папам Рымскім Францішкам у Ватыкане.

«Пагаварыў сёння са Святым Айцом Францыскам. Ніхто нам не перашкаджаў. Не было іншых удзельнікаў у чарзе да Папы, таму мы сёння даўжэй паразмаўлялі. З блаславеннем пантыфіка для ўсёй Беларусі я шчаслівы адышоў ад Святога Айца», - напісаў Яшэўскі ў Instagram.

Дэталі гутаркі не прыводзяцца.

Адзначым, што 2 кастрычніка ў Ватыкане пачалася праца другой сесіі XVI Генеральнай асамблеі Сінода біскупаў, якая працягнецца да 27 кастрычніка.

Апошнія навіны