BE RU EN

Што зараз будзе складаней увесці ў Беларусь з-за мяжы?

  • 5.10.2024, 19:41

Мытня змяніла спіс тавараў для асабістага карыстання.

У Беларусі з 6 кастрычніка 2024 года ўваходзяць у дзеянне змяненні, якія датычацца пераліку тавараў, якія не належаць да тавараў для асабістага карыстання, распавялі ў Мытным камітэце.

Спіс дапоўнілі такімі таварамі, як каруселі, арэлі, манекены для краўцоў, бытавая тэхніка ў разукамплектаваным выглядзе, выбуховыя і гаручыя рэчывы, піратэхнічныя вырабы, тавары, якія выкарыстоўваюцца ў салонах прыгажосці, спа-цэнтрах, цырульнях.

Пры гэтым да тавараў для асабістага карыстання будуць належаць асобныя машыны, механізмы, абсталяванне, якія выкарыстоўваюцца фізічнымі асобамі ў звычайнай жыццядзейнасці.

Напрыклад, у межах устаноўленых характарыстык можна завезці ў якасці тавару для асабістага карыстання снегаачышчальнік, газонакасілку, садовы бытавы здрабняльнік, тачыльны (шліфавальны) станок і падобнае.

Акрамя таго, у спісе дазволеных да ўвозу як тавары для асабістага карыстання, прысутнічаюць бытавыя пасудамыйныя машыны, даільныя апараты, бытавыя інкубатары для яек, вязальныя і вышывальныя машыны, бетонамяшалкі, прылады для фармавання фігур і мадэлей з пластмасы і іншае.

З поўным пералікам тавараў, якія не належаць або належаць да тавараў асабістага карыстання, можна азнаёміцца ​​на сайце Дзяржмыткамітэта.

Апошнія навіны