Telegram створыць свой аналаг Youtube
- 5.10.2024, 21:55
Відэахостынг плануюць «ушыць» у базавую праграму.
Мэсэнджар Telegram мае намер зрабіць уласны відэахостынг накшталт Youtube. Адміністрацыя платформы нават абвясціла конкурс на стварэнне відэаплэера, які можна інтэграваць у дадатак.
- Telegram аб'яўляе новы конкурс для распрацоўшчыкаў пад iOS. Прызавы фонд: 50 000$. Тэрмін здачы работ: 25 кастрычніка, 23:59 па дубайскім часе (UTC+4). Аб'ява вынікаў: лістапад 2024, - гаворыцца ў паведамленні.
Па задумцы, плэер павінен будзе працаваць як з відэаролікамі, так і з аўдыёдарожкамі. Чакаецца, што спачатку новую функцыю дададуць у дадатак Telegram для прылад на iOS. Пазней яна з'явіцца на прыладах з Android і кампутарах.