WP: Ізраіль атакуе Іран цягам 48 гадзін
- 6.10.2024, 8:05
Войскі ЗША ў стане падвышанай боегатоўнасці.
Ізраіль, паводле папярэдніх звестак, мае намер нанесці ўдар па Ірану цягам найбліжэйшых 48 гадзін. Ён стане адказам на ракетную атаку Тэгерана па ізраільскай тэрыторыі, якая адбылася 1 кастрычніка.
Аб гэтым піша The Washington Post.
Паводле інфармацыі выдання, амерыканскія войскі, размешчаныя на Блізкім Усходзе, знаходзяцца ў стане падвышанай баявой гатоўнасці, у выпадку неабходнасці яны павінны будуць неадкладна схавацца ў сховішчах.
Тым часам кіраўнік ізраільскага ўрада Біньямін Нэтаньяху звярнуўся ў суботу да нацыі і заявіў аб праве Ізраіля адказаць на іранскі напад, якім краіна скарыстаецца.
«У Ізраіля ёсць абавязак і права абараняць сябе і рэагаваць на гэтыя напады, і мы гэта зробім», - заявіў прэм'ер-міністр.