BE RU EN

У Менску перастаў працаваць інтэрнэт ад A1

  • 6.10.2024, 8:40

Людзі злуюцца.

Жыхары Малінаўкі ў Менску ўжо дзень сядзяць без стацыянарнага інтэрнэту. Мяркуючы з паведамленняў, праблема закранула карыстальнікаў А1. Сувязь знікла раніцай у суботу і, мяркуючы з паведамленняў, не аднавілася да 22 гадзін, піша «Онлайнер».

«Вельмі непрыемна: ні робат-пыласос не працуе, ні тэлевізар, ні Wi-Fi… Праблема ў тым, што ад кампаніі няма ніякай інфармацыі, увогуле нічога з гэтай нагоды. Людзі злуюцца», - пішуць абаненты.

На сайце і ў сацсетках аператара аб збоі нічога не гаворыцца, з тэхпадтрымкай аператыўна звязацца не ўдаецца.

Са слоў тых, хто здолеў дастукацца да тэхнічнай падтрымкі, спецыялісты аператара пацвярджаюць «цяжкасці» і сцвярджаюць, што «працуюць над іх ліквідацыяй».

Можна меркаваць, што праблема звязаная з пашкоджаннем аптычнага кабелю праз аплаўленне ізаляцыі праводкі ў падвале аднаго з жылых дамоў на вуліцы Ясеніна. Ва ўсякім разе на гэта і магчымыя перабоі з інтэрнэтам паказваюць МНС і МТІС.

Апошнія навіны