BE RU EN

У Дзяржынскім раёне аўтамабіль рэзнуўся ў апору моста і загарэўся

  • 6.10.2024, 11:57

Кіроўца загінуў.

Аварыя адбылася сёння блізу 07:30 у Дзяржынскім раёне. На 25-м кіламетры трасы Р-1 у накірунку Менска аўтамабіль рэзнуўся ў апору пуцеправода і ўспыхнуў.

Як паведаміла ДАІ, 39-гадовы мянчук, кіруючы аўтамабілем Mercedes, на высокай хуткасці (дазволеная хуткасць для легкавых аўтамабіляў на гэтым адцінку — 120 км/г) з'ехаў на правую абочыну і ўчыніў наезд на апору пуцеправода. Аўтамабіль загарэўся. Хуткасць аўтамабіля не паведамляецца.

Аўтамабіль загарэўся, кіроўца памёр на месцы здарэння ад атрыманых траўм.

Апошнія навіны