BE RU EN

Мядзведзеў загаварыў пра ядзерны ўдар з Беларусі па Кіеве

  • 6.10.2024, 12:13

Пасля звароту Лукашэнкі да Расеі.

Беларусь будзе мець права звярнуцца да Расеі па дазвол на ўжыванне тактычнай ядзернай зброі па Украіне. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў у сваім тэлеграм-канале.

Так ён адрэагаваў на словы дэпутата Вярхоўнай рады ад партыі «Слуга народа» Алега Дунды.

«У Лукашэнкі будзе поўная падстава звярнуцца да Расеі для выкарыстання размешчанай у Беларусі ТЯЗ. І яму цяжка будзе адмовіць у задавальненні паглядзець на агеньчыкі ў Кіеве», - напісаў Мядзведзеў, вядомы сваімі адыёзнымі выказваннямі.

Гэты каментар, дарэчы, паказвае другаснасць пазіцыі Аляксандра Лукашэнкі і беларускага боку ў пытанні выкарыстання ядзернай зброі.

На Форуме свабоднай Расеі ў Вільні дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алег Дунда заявіў, што для перамогі Украіны трэба пераносіць вайну і на тэрыторыю Беларусі.

Апошнія навіны