BE RU EN

Ізраіль перадаў Украіне сістэму ранняга апавяшчэння пра паветраныя атакі

  • 6.10.2024, 12:20

За ўкараненне адказвае Кіеў.

Украіна ўжо атрымала ад Ізраіля сістэму ранняй абвесткі аб паветраных атаках. За яе ўкараненне адказвае ўкраінскі бок.

Пра гэта заявіў пасол Ізраіля ва Украіне Міхаіл Бродскі ў інтэрв'ю «Люстэрку тыдня».

Ён пацвердзіў, што Ізраіль выканаў усе свае абавязацельствы і перадаў «усё, што павінен быў перадаць». Са слоў Бродскага, гэты працэс доўжыўся «Цягам многіх месяцаў».

Бродскі адзначыў, што з пытаннямі, звязанымі з функцыянаваннем сістэмы ранняй абвесткі аб паветраных атаках, трэба звяртацца да ўкраінскіх арганізацый, адказных за яе ўкараненне.

У лютым 2024 года прадстаўнік Ізраіля ў ААН Гілад Эрдан абвясціў аб перадачы Украіне сістэмы ранняга папярэджання аб ракетных ударах і атаках беспілотнікаў.

«Мы вымушаныя стаць экспертамі ў гэтай сферы, і мы гатовыя падзяліцца нашай экспертызай з нашымі ўкраінскімі сябрамі, якія маюць патрэбу ў дапамозе», - казаў тады ён.

Апошнія навіны