Народная дэпутатка з Украіны абраная віцэ-прэзідэнткай еўрапейскай партыі
- 6.10.2024, 18:12
Яўгенія Краўчук стала віцэ-прэзідэнткай партыі "Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу".
Народная дэпутатка ад "Слугі народа" Яўгенія Краўчук стала віцэ-прэзідэнткай еўрапейскай партыі "Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу" (ALDE Party - Liberals and Democrats for Europe). Аб гэтым 6 кастрычніка паведамляецца ў Facebook ALDE.
"Толькі што на з'ездзе ALDE Party - Liberals and Democrats for Europe у Партугаліі мяне абралі віцэ-прэзідэнткай гэтай еўрапейскай партыйнай сям'і", - напісала Краўчук у Facebook.
Паводле слоў народнай дэпутаткі, яе кандыдатура набрала найбольшую колькасць галасоў сярод прэтэндэнтаў з краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ (347).
Краўчук адзначыла, што абранне яе віцэ-прэзідэнтам ALDE Party дасць "больш магчымасцяў бараніць інтарэсы Украіны ў свеце".