BE RU EN

Міністр абароны Нідэрландаў наведаў Харкаў

  • 6.10.2024, 19:30

Фотафакт.

Міністр абароны Нідэрландаў Рубен Брэкельманс здзейсніў неанансаваны візіт у Харкаў.

Пра гэта сам Брэкельманс паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетцы X, апублікаваўшы адпаведныя фота і нагадаўшы, што горад размешчаны ўсяго за 40 кіламетраў ад мяжы з Расеяй.

«Я бачыў наступствы разбуральных расейскіх абстрэлаў. Знішчаныя кватэры. Выключэнне электраэнэргіі. Як дзеці вучацца ў бункерах. Украіна можа абараніцца ад гэтага ўсяго толькі адным спосабам - трымаючы Расею на большай адлегласці», - адзначыў нідэрландскі міністр абароны.

Апошнія навіны