BE RU EN

У Беларусі вырасце падатак на першую кватэру

  • 7.10.2024, 12:14

Ужо з 1 студзеня.

З новага года для беларусаў павялічаць падатак на першую кватэру. Для разліку вывучаюць яе плошчу, а падатак падлічваюць паводле стаўкі 0,1% ад кошту квадратнага метра.

З 1 студзеня гэтую велічыню квадратнага метра прапануюць павялічыць больш як на 5%.

У Менску яна вырасце з 968 да 1020 рублёў,

у абласных цэнтрах - з 806 да 850 рублёў,

у буйных гарадах кшталту Баранавічаў ці Полацку — з 710 да 748 рублёў,

у іншых населеных пунктах - з 538 да 567 рублёў.

Апошнія навіны