Два сцэнары: УСУ могуць пачаць актыўны наступ у 2025 годзе
- 7.10.2024, 16:49
Украінскае вайсковае камандаванне апынулася перад дылемай.
У 2025 годзе Узброеныя Сілы Украіны могуць пачаць актыўны наступ. Ёсць 2 сцэнары: першы - рызыкоўны, але дазволіць прарваць расейскую абарону на дзясяткі кіламетраў; другі - мяркуе лакальныя поспехі, але не дазволіць развіць аператыўны поспех.
Такой здагадкай з «24 каналам» падзяліўся кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка, адзначыўшы, што вайсковае камандаванне апынулася перад дылемай - які варыянт абраць. Найперш контрнаступальныя дзеянні будуць залежаць ад нашага забеспячэння і паставак ад партнёраў.
Найперш, як адзначыў Мусіенка, для правядзення наступу трэба даўкамплектаваць і належным чынам узброіць як мінімум тыя брыгады, пра якія ўвесь час падкрэслівае прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Яны ёсць, але далёка яшчэ не ўсё гатовыя і абсталяваныя.
Наступны крок - спыніць ворага. Неабходна знясіліць расейскія сілы і сродкі, каб агулам атрымаць магчымасць для падрыхтоўкі контрнаступальных дзеянняў. Што важна, наступленне ў 2025 годзе можа быць «ці пан, ці прапаў», і развівацца паводле 2 сцэнараў:
- падрыхтаваныя рэзервы з максімальнай канцэнтрацыяй сіл і вялікімі рызыкамі паспрабуюць прарваць лінію абароны расейцаў і прасунуцца на дзясяткі кіламетраў наперад на адным кірунку, да прыкладу, Поўдні. Для гэтага неабходная падтрымка з паветра - ракеты і г.д;
- украінскія войскі будуць перахапляць ініцыятыву ў акупантаў і контратакаваць лакальна на тактычным узроўні. Будзе адбывацца распыленне намаганняў як на Бахмуцкім і Запарожскім кірунках у 2023 годзе. У выніку можна атрымаць тактычныя поспехі на адным ці некалькіх адрэзках, але страціць шанец развіць аператыўны поспех.
- Гэта складаная задача для нашага камандавання - які шлях абраць. Першы сцэнар вельмі рызыкоўны, але прывабней выглядае з улікам таго, што дае пэўныя шанцы, - адзначыў Аляксандр Мусіенка.
Нагадаем, яшчэ некалькі месяцаў таму кіраўнік ГУВ МА Украіны Кірыл Буданаў заяўляў, што Украіна можа рыхтавацца да пэўных дзеянняў у 2025 годзе. Аднак усё будзе залежаць ад пэўных фактараў, асноўным з якіх з'яўляецца ўзровень нашага забеспячэння і пастаўкі ад партнёраў.