Шаранговіч прапусціць першыя матчы ў новым сезоне НХЛ
- 8.10.2024, 9:42
Праз траўму.
Беларускі хакеіст "Калгары Флеймз" Ягор Шаранговіч прапусціць першыя матчы ў новым сезоне НХЛ з-за траўмы.
У перадсезоннай гульні супраць «Вініпег Джэтс» спаборнік няўдала ўпаў на нагу форварду з Беларусі.
Клуб паведамляе, што Шаранговіч змешчаны ў спіс траўмаваных і яго аднаўленне можа заняць некалькі тыдняў.
Першы матч у сезоне "Калгары" правядзе 10 кастрычніка ў гасцях з "Ванкуверам".