У Адэсе жанчына хацела павесіць сцяг РФ на пастамент зруйнаванага помніка Кацярыне ІІ
- 8.10.2024, 10:57
Мінакі не далі.
Увечары 7 кастрычніка, у дзень нараджэння Пуціна, у цэнтры Адэсы жанчына спрабавала павесіць расейскі трыкалор на пастамент зруйнаванага помніка Кацярыне ІІ, перадае «Дыялог.UA».
Мінакі не далі аматарцы РФ ажыццявіць задуманае. На месца прыбыла паліцыя, якая яе затрымала.
У ГУНП Адэскай вобласці паведамілі, што дадуць прававую адзнаку ўчынку жанчыны.