BE RU EN

Палкоўнік УСУ раскрыў, чаго баяцца расейцы на Запарожскім кірунку

  • 8.10.2024, 12:47

Для ўкраінскіх вайскоўцаў гэта аптымальны варыянт.

На Запарожскім кірунку УСУ неўзабаве могуць пайсці ў наступ. Расейцы, ведаючы пра гэта, размясціліся абарончымі шэрагамі і рыхтуюцца да контрудару на асобных адцінках фронту.

Пра гэта распавёў палкоўнік запасу УСУ Раман Світан у інтэрв'ю "Фабрыцы навін".

Акупанты паспрабуюць правесці контратаку яшчэ да таго, як нашы часткі рушаць, як мяркуецца, у бок Васільеўкі і Запарожскай АЭС.

“Для нас пайсці туды - гэта аптымальны варыянт, - падкрэсліў ваенны экспэрт, - бо скінулі ваду на Кахоўскім вадасховішчы, і там зараз некалькі кіламетраў да Дняпра. Усё зарасло, "зялёнка" добрая. Па ёй можна і да ЗАЭС дайсці”.

Са слоў Світана, на гэты момант расейцы больш за ўсё баяцца менавіта гэтага. Запарожскі кірунак для іх самы нязручны, паколькі лагістычны ланцужок ад Растова або Тамані налічвае да 500 км.

"Там вельмі складана абараняцца, не тое што наступаць, - сказаў палкоўнік, - таму не думаю, што яны там наступаць хочуць, хоць часам, вядома, могуць нейкімі контрударамі перад нашым разгортваннем паспрабаваць нас спыніць".

Апошнія навіны