BE RU EN

«Хезбала» запусціла больш за сотню ракет па поўначы Ізраіля

  • 8.10.2024, 14:42

Пад удар трапіў горад Хайфа.

Сёння, 8 кастрычніка, Лібан атакаваў ізраільскую Хайфу ракетамі. Увогуле, падчас двух хваляў абстрэлаў, было запушчана больш за сотню набояў.

Пра гэта паведамляе Al Jazeera.

Падчас першай хвалі абстрэлаў з Лібана па прыбярэжным горадзе было выпушчана 85 ракет. Крыху пазней, у бок Хайфы на поўначы краіны былі запушчаныя яшчэ 20 набояў.

Як сцвярджае ЦАХАЛ, некаторыя з ракет былі паспяхова перахоплены сіламі супрацьпаветранай абароны (СПА) Ізраіля.

Цяпер вядома пра 70-гадовую параненую. Брыгады медыкаў працягваюць агляд раёнаў, пашкоджаных абстрэлам.

Апошнія навіны