СМІ паказалі спадарожнікавыя здымкі падпаленай нафтабазы ў Феадосіі
- 8.10.2024, 17:28
Яна гарыць другі дзень запар.
У часова акупаванай Феадосіі на нафтабазе, якую атакавалі Сілы абароны, дагэтуль прадаўжаеццца пажар. У Радыё Свабода паказалі спадарожнікавыя здымкі Planet Labs за аўторак, 8 кастрычніка.
На здымках відаць клубы дыму на тэрыторыі нафтабазы. Пажар працягваюць тушыць.
Расейскі Telegram-канал Astra са спасылкай на свае крыніцы пісаў, што ўдар па нафтабазе маглі ажыццявіць дзвюма ракетамі ATACMS. У выніку атакі былі пашкоджаныя дзве цыстэрны - адна напаўняльнасцю 10 тысяч кубаметраў, другая - 5 тысяч. Адбыўся разліў паліва, які прывёў да пажару.
Акрамя гэтага, паводле інфармацыі крыніц выдання, быў пашкоджаны наліўны трубаправод дызельнага паліва.