УСУ знішчылі дзве САУ «Нона» расейцаў
- 8.10.2024, 21:39
Таксама ўкраінскія байцы падарвалі будынак, у якім хавалася пяхота ворага.
Адразу дзве САУ «Нона», тэнтаваную багі і «буханку» акупантаў падбілі байцы 3-й асобнай штурмавой брыгады. Таксама ваяры высачылі і ўзарвалі знутры будынак, у якім хавалася пяхота ворага на Харкаўшчыне.
Фрагмент баявой працы ўкраінскіх воінаў апублікаваны ў тэлеграм-канале «Бутусаў Плюс».
Дарэчы, самаходная ўстаноўка «Нона» – гэта артылерыйская сістэма паветрана-дэсантных і аэрамабільных войскаў. Належыць да ваеннай тэхнікі трэкавага тыпу і можа плаваць, а таксама дэсантавацца, мае на ўзбраенні гармату, яе далёкасць стральбы – да 13 кіламетраў.