Віктар Ганчарэнка ўзначаліў расейскі «Ніжні Ноўгарад»
- 9.10.2024, 10:45
Стаў вядомы заробак беларускага футбольнага трэнера.
Сёння беларускага футбольнага спецыяліста Віктара Ганчарэнку прадставяць гульцам у якасці новага галоўнага трэнера ФК "Пары Ніжні Ноўгарад". Бакі дамовіліся аб заробку на 3,5 мільёна расейскіх рублёў на месяц (прыкладна 36 тысяч даляраў).
У выпадку скасавання кантракту з 25 да 30 тур няўстойка трэнеру складзе 10 млн рублёў. Калі Ганчарэнку звольняць раней - 20 млн (блізу 210 тысяч даляраў), піша Mk.ru.
У гэтым сезоне чэмпіянату Расеі "Пары НН" ідзе на 12-м месцы пасля 11 тураў.
У мінулым сезоне экс-трэнер БАТЭ трэніраваў "Урал", які вылецеў у першай лізе. А Ганчарэнку звольнілі ў канцы сезона праз дрэнныя вынікі.