УСУ разбілі пад Данецкам цэлы батальён войска РФ
- 9.10.2024, 13:08
Параненых нават не эвакуююць.
Паплечнік Гіркіна і расейскі ваенны карэспандэнт Міхаіл Палынкоў, які раней служыў у адным з расейскіх падраздзяленняў, выступіў з трывожнымі заявамі аб сітуацыі на фронце для РФ.
Ён распавёў пра камандзіра свайго палка Пузіка (пазыўны «Злы»), які адпраўляе салдат на верную гібель. На яго прызнанні звярнуў увагу ўкраінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі.
Акупант заяўляе, што напярэдадні размаўляў з былымі таварышамі са службы, якія змаглі выжыць падчас апошніх баёў. Паводле ягоных слоў, цэлы батальён (колькасць да 950 чалавек) расейскага войска, у якім ён служыў, знішчаны практычна ў поўным складзе.
Больш за тое, параненых расейскіх жаўнераў нават не эвакуююць з поля бою, на панядзелак амаль 50 чалавек засталіся на перадавой з рознымі ступенямі раненняў і, магчыма, сканаюць на фронце ў палявых умовах.
«Учора размаўляў з аднапалчанамі, якія засталіся ў жывых. Другі батальён практычна знішчаны. На полі бою ляжаць 50 чалавек, і іх ніхто не забірае», - заявіў ён, падкрэсліваючы цяжкія ўмовы, у якіх апынуліся расейцы.