Экстранная эвакуацыя ў Белгародскай вобласці: паўтараецца «курскі сцэнар»?
- 9.10.2024, 15:06
Ва УСУ зрабілі важны намёк.
Украінскія абаронцы пракаментавалі пастанову мясцовых улад Белгарадскай вобласці РФ абвясціць абавязковую эвакуацыю грамадзян з некаторых населеных пунктаў, якія размяшчаюцца ў непасрэднай блізкасці ад мяжы.
Так, на думку камандзіра батальёна ўдарных БПАК «Ахілес» 92-й АШБр УСУ Юрыя Федарэнкі, уладам краіны-агрэсаркі патрэбныя такія мерапрыемствы для вайсковых мэт, паведамляе «Есспрессо».
Са слоў украінскага камбата, вораг імкнецца максімумальна мілітарызаваць гэтую зону (поўдзень Белгародчыны).
«Яны (расейскае камандаванне - рэд.) робяць высновы з таго, што ў іх адбылося ў Курскай вобласці, і разумеюць, што так ці інакш Сілы абароны Украіны пры назапашванні сіл могуць забяспечыць дадатковую бяспеку дзяржаўнай мяжы за кошт утварэння буфернай зоны, у тым ліку і на тэрыторыі РФ», - падкрэсліў Федарэнка.
Ён таксама дадаў, што расейцы робяць максімальна мілітарызаванымі цэлы шэраг населеных пунктаў Белгародскай вобласці і будуюць на той тэрыторыі ўмацаваныя раёны, каб УСУ не ўзялі гэтыя землі пад кантроль і не стварылі там буферную зону.