Сабаленка перамагла ў 50-м матчы ў сезоне
- 9.10.2024, 18:57
Раней гэтую мяжу пераадольвала толькі польская тэнісістка Іга Свёнтак.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў другім коле ва Ухані падолела Кацярыну Сінякову (6:4, 6:4).
Для яе гэтая перамога стала 50-й у сезоне-2024. Раней гэты рубеж пераадолела толькі полька Іга Свёнтак (59).
У гэтым сезоне Сабаленка здабыла тры тытулы: Australian Open, US Open і турнір катэгорыі WTA-1000 у Цынцынаці (ЗША). Акрамя таго, Арына выходзіла ў фіналы на грунтавых «тысячніках» у Мадрыдзе (Гішпанія) і Рыме (Італія), абодва разы саступіла Ізе Свёнтак.
За выхад у чвэрцьфінал «тысячніка» ва Ухані Арына Сабаленка будзе змагацца з прадстаўніцай Казахстана Юліяй Пуцінцавай (35-я ракетка свету).