Краіны Усходняй Еўропы рэкордна павялічылі выдаткі на абарону
- 9.10.2024, 19:44
Нябачаны ўзровень выдаткаў з часоў падзення камунізму.
Усходняя Еўропа ў адказ на расейскую агрэсію рэкордна павялічыла выдаткі на абарону. Толькі сёлета яны складаюць $70 млрд, піша Bloomberg.
Агулам 14 дзяржаў чальцоў NATO давялі выдаткі на абарону да ўзроўню, нябачанага з часоў падзення камунізму.
Краіны Усходняй Еўропы рэкордна павялічылі выдаткі на абарону: хто больш за ўсё.
Значную частку тэхнікі яны закупляюць на замену савецкай, якая была адпраўленая ва Украіну. Акрамя таго, неабходна асвойваць значна больш перадавыя тыпы ўзбраенняў узору NATO, а таксама сучасныя тэхналогіі, уключаючы беспілотнікі.
«Пасля таго, як 20 гадоў мы ў гэтай галіне амаль нічога не рабілі, гэта, фактычна, пераход ад машын першага-другога пакалення адразу да машын чацвёртага ці пятага. Гэта ўсё адно, што перайсці ад кампутара з 386-м працэсарам да самых сучасных шмат'ядравых сеткавых развязанняў», - сказаў начальнік штаба ўзброеных сіл Славаччыны Даніэль Змека.
У 2021 годзе, за год да поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну, сярод найбуйнейшых эканомік Еўропы толькі Вялікая Брытанія дасягнула ўстаноўленага NATO мэтавага паказчыка 2% ад валавога ўнутранага прадукту.
«Праблема ў тым, што за апошнія 30 гадоў мы не былі на ўзроўні 2%, мы былі на ўзроўні 1%, а некаторыя краіны нават ніжэй за парог у 1%», – адзначыў міністр абароны Эстоніі Хана Пеўкур.
Да сярэдзіны 2024 года, паводле ацэнак NATO, лідарамі альянсу па выдатках на абарону з'яўляюцца:
→ Польшча - 4,12% ВУП
→ Эстонія - 3,43%
→ ЗША - 3,38%
→ Латвія - 3,15%
→ Грэцыя - 3,08%
→ Літва - 2,85%
→ Фінляндыя - 2,41%
→ Данія - 2,37%
→ Вялікая Брытанія - 2,33%
→ Румынія - 2,25%