BE RU EN

Ветэраны БАТЭ і менскага «Дынама» згуляюць у матчы памяці Бялькевіча і Пудышава

  • 9.10.2024, 19:48

На поле выйдуць Ганчарэнка, Глеб, Кутузаў, Гурэнка і іншыя.

У суботу, 12 кастрычніка, ветэраны менскага «Дынама» і БАТЭ правядуць матч памяці Валянціна Бялькевіча і Юрыя Пудышава.

Паядынак адбудзецца на сталічным стадыёне «Дынама-Юні». Пачатак а 12:00, уваход вольны.

За менчукоў згуляюць Віталь Варывончык, Аляксандр Марцешкін, Андрэй Лаўрык, Арцём Чалядзінскі, Сяргей Штанюк, Ігар Тарлоўскі, Сяргей Гурэнка, Фёдар Лукашэнка, Аляксандр Лухвіч, Антуан Маёраў, Алег Чарняўскі, Міхаіл Макоўскі, Віталь Булыга, Аляксандр Вяжэвіч. Функцыі галоўнага трэнера будзе выконваць Юрый Вяргейчык.

У форме БАТЭ на поле плануюць выйсці ўладальнікі першага золата ў гісторыі «жоўта-сініх» у 1999 годзе Аляксандр Баранаў, Аляксандр Глеб, Віктар Ганчарэнка, Аляксандр Ермаковіч, Віталь Кутузаў, Аляксандр Лісоўскі, Яўген Лашанкоў, Уладзімір Нявінскі, Віталь Рагожкін, Мікалай Рындзюк і многія іншыя. Галоўным трэнерам каманды будзе Юры Пунтус.

Апошнія навіны