У Беларусі ўвядуць акцыз на энэргетыкі
- 9.10.2024, 20:22
Калі?
Акцыз на безалкагольныя энэргетычныя напоі ў Беларусі ўвядуць у 2026 годзе. Пра гэта расказаў міністр фінансаў Юры Селіверстаў.
Міністр заявіў, што «акцызы папаўняюцца новым аб'ектам – безалкагольнымі энэргетычнымі напоямі». Для іх будуць ужываць стаўку памерам 50 капеек на 1 літр гатовай прадукцыі.
Паводле словаў Юрыя Селіверстава, прапанова выпрацаваная паводле вынікаў даручэння Лукашэнкі. Першапачаткова гаворка ішла пра акцыз на газаваныя напоі, якія ўтрымліваюць цукар. Але калі прапрацавалі гэтае пытанне, то заўважылі шэраг момантаў, «звязаных з пэўнымі цяжкасцямі як у адміністраванні, так і ў росце коштаў».
У выніку пастанавілі абкласці акцызам не ўсю газіроўку, а толькі безалкагольныя энэргетычныя напоі. Акцыз увядуць з 2026 года, каб у бізнэсу быў час падрыхтавацца.