«Сволачы!»: расейцы ўзрушаны ўчынкам войска РФ у Курскай вобласці
- 1.11.2024, 8:39
Шок выклікала відэа з пасёлка Коранева.
У Сеціве хутка распаўсюджваецца відэа з пасёлка Коранева ў Курскай вобласці, знятае расейскай вайсковай паліцыяй.
На кадрах зафіксаваныя наступствы марадзёрства з боку расейскіх вайскоўцаў, якія разрабавалі кватэры і дамы мясцовых жыхароў, піша «Дыялог.UA».
Украінскіх вайскоўцаў у населеным пункце не было ўвогуле.
На відэа супрацоўнік расейскай вайсковай паліцыі, шаўрон якога выразна бачны, дэманструе сляды масавых крадзяжоў, учыненых салдатамі войска РФ, якія павінны была "абараняць" населены пункт.
Ён паказвае на ўзламаныя дзверы і сарваныя замкі, паказваючы спустошаныя кватэры цэлымі пад'ездамі.
“Усе кватэры ўзламаныя, усё вынесена! Вырадкі!” — усклікае паліцыянт на відэа, каментуючы маштаб марадзёрства.
Украінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі адзначыў, што выпадак у Карэневе наглядна дэманструе крывадушнасць расейскай прапаганды, якая доўгі час адмаўляла факты марадзёрства сваіх салдат ва Украіне.
"Вылюдкам усё роўна, каго рабаваць і забіваць", – пракаментаваў ён кадры, падкрэсліўшы, што цяпер жыхарам Расеі даводзіцца на ўласным досведзе пераконвацца ў рэальнай дзейнасці свайго войска.