Група расейскіх «Шахедаў» ляціць на Мазыр
- 1.11.2024, 8:54
У Баранавічах паднялі знішчальнік.
Ваенна-паветраныя сілы Беларусі ўночы 1 лістапада ўзнялі ў паветра знішчальнік з аэрадрома "Баранавічы". Самалёт накіроўваўся ў бок н.п. Хойнікі - Мазыр, куды раней рухаліся расейскія дроны-камікадзэ.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на "Беларускі Гаюн".
Са звестак гэтай маніторынгавай групы, беларускі вайсковы самалёт падняўся ў неба з “Баранавічаў” а 01:40 паводле мясцовага часу (00:40 паводле Кіева).
Адзначаецца, што знішчальнік ВПС РБ працягвае курс на паўднёвы ўсход краіны.
Перад гэтым украінскі рэсурс “Радар” інфармаваў, што група расейскіх дронаў-камікадзэ, якія акупанты запусцілі па Украіне падчас чарговай паветранай атакі, зайшлі ў паветраную прастору Беларусі.
Маніторынгавая група піша, што некалькі расейскіх “Шахедаў” заляцелі ў Беларусь у раёне Любеча (Чарнігаўская вобласць), узялі паўночна-заходні курс і сталі накіроўвацца на беларускія Хойнікі, а далей на Мазыр (Гомельская вобласць, РБ), а не ў кірунку Украіны.
Тут таксама трэба дадаць, што ў камандаванні Паветраных сіл УСУ а 00:13 інфармавалі аб фіксацыі расейскіх ударных беспілотнікаў у паўночнай частцы Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцей, і яны трымалі курс на захад.