BE RU EN

На галоўным НПЗ Масквы пачалася паніка

  • 1.11.2024, 11:40

Праз магчымы напад дронаў.

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод, які размешчаны ў раёне Капотня, накрылі антыдроннымі сеткамі. Аб гэтым піша расейскае выданне Astra са спасылкай на z-ваенкараў.

"У Маскве нафтаперапрацоўчы завод у Капотне абаранілі антыдронавымі сеткамі", – гаворыцца ў паведамленні.

Журналісты ўдакладнілі, што Маскоўскі НПЗ уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых у Расеі. Ён забяспечвае амаль 40% патрэб Масквы і вобласці.

Апошнія навіны