BE RU EN

«З нястачай самаходаў ён наўрад зможа ўправіцца»

  • 1.11.2024, 12:54

Раніцай 1 лістапада менчукі моцна здзівіліся цэнам і часу чакання таксі.

Сёння, 1 лістапада, увайшлі ў дзеянне новыя правілы работы службаў таксі — усе аўтамабілі і кіроўцы павінны быць зарэгістраваныя ў рэестры аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярным злучэнні. Адпаведна, дарэчы чакаць рост цаны таксі і нястачу самаходаў. Аб сітуацыі ў сталіцы раніцай піша "Смартпрэс".

Чытачы выдання падзяліліся інфармацыяй аб тым, колькі каштавала іх дарога на працу і ці доўга давялося чакаць легкавік.

Цэны і праўда выраслі, час чакання таксама. Аднак варта ўлічваць, што 1 лістапада — гэта пятніца, і на дварэ пахмурна. У такой сітуацыі попыт на таксі звычайна падвышаецца, адпаведна расце і цана.

Аднак, ёсць і відавочны мінус — час чакання таксоўкі моцна павялічыўся. Некаторым жыхарам сталіцы давялося чакаць аўтамабіль больш за 15 хвілін.

Як зазначае выданне, за гадзіну, з 8 да 9 раніцы, сітуацыя практычна не змянілася.

Кіроўца сталічнага таксі Аляксей пацвердзіў: самаходаў сапраўды стала менш, час чакання вырас.

«Што да росту цаны, пакуль нічога экстраардынарнага з ёй не адбываецца. Так, яна вышэйшая, але не так, каб надта. Я думаю, што той самы Яндэкс рэгулюе гэтыя каэфіцыенты. А вось з нястачай самаходаў ён наўрад зможа ўправіцца», — сказаў ён.

Апошнія навіны