Падчас катастрофы вайсковага гелікаптэра ў Конга загінулі два беларусы
- 1.11.2024, 14:38
Раскрытыя падрабязнасці.
Пры катастрофе вайсковага гелікаптэра Мі-24 у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга 30 кастрычніка загінулі два грамадзяніны Беларусі, а не адзін, як паведамлялася раней. Пра гэта стала вядома «Позірку» з крыніц, знаёмых з сітуацыяй.
Загінуўшы ў аварыі на ўзлётна-пасадачнай паласе аэрапорта Ндола ў Кіншасе бартавы тэхнік Станіслаў Карэнскі, як і камандзір экіпажа Віктар Брэжнеў, з'яўляўся грамадзянінам Беларусі.
54-гадовы Карэнскі — ураджэнец пасёлка Плешчаніцы Лагойскага раёна (Менская вобласць). Пражываў у Наваполацку (Віцебская вобласць).
Пра гібельу ДРК Брэжнева, грамадзяніна Узбекістана аператара Жумабеева і бартавога тэхніка Карэнскага паведаміў 31 кастрычніка прысвечаны авіяцыі беларускі тэлеграм-канал "Ад Вінта".
Борт належаў кангалезскім ВПС, прычыны аварыі не называліся.
Паведамлялася, што Брэжнеў быў прышпілены і памёр на месцы аварыі, Жумабееў і Карэнскі памерлі па дарозе ў шпіталь.