BE RU EN

The Guardian: Кароль Чарльз і каралева Каміла таемна адпачылі на шыкоўным курорце ў Індыі

  • 1.11.2024, 17:02

Гэтае месца таксама любяць Далай-лама, арцыбіскуп Дэсмунд Туту і актрыса Эма Томпсан.

Кароль Чарльз і каралева Каміла адпачылі некалькі дзён на раскошным аздараўленчым курорце Soukya ў Індыі пасля заканчэння афіцыйнага працоўнага візіту ў Аўстралію і Самоа.

Паводле інфармацыі The Guardian, вяртаючыся ў Вялікую Ббрытанію, кароль Чарльз і каралева Каміла здзейснілі таемны прыпынак на раскошным аздараўленчым курорце Soukya ў Індыі, які размешчаны недалёка ад горада Бенгалура. Гэта адно з улюбёных месцаў адпачынку каралеўскай пары, якое яна наведвала неаднаразова. Напрыклад, вядома, што тут Чарльз ІІІ адзначыў сваё 71-годдзе.

Курорт размешчаны на тэрыторыі арганічнай фермы, дзе вырошчваюць гародніну, садавіну і традыцыйныя лекавыя травы, і прапануе аднаўленне «натуральнага балансу розуму, цела і духу». Праграма адпачынку ўключае спалучэнне ёгі, гомеапатычныя практыкі і Аюрвведу. Гэты курорт таксама любяць Далай-лама, арцыбіскуп Дэсмунд Туту і актрыса Эма Томпсан.

Вядома, што курорт быў цалкам закрыты цягам трох дзён знаходжання брытанскай каралеўскай пары. Муж і жонка спыніліся ў нумары люкс коштам 1000 фунтаў стэрлінгаў за ноч. У нумары - тры спальні, гасцёўня, сталовая, кухня і душ на адкрытым паветры, акружаны бананавымі пальмамі і кветкамі.

Як паведамілі мясцовыя СМІ са спасылкай на ўласныя крыніцы, праграма адпачынку караля Чарльза была адаптаваная пад ягоную схему лячэння ад раку.

«На гэты раз праз хіміятэрапію раку сеансы, якія ён прайшоў, былі накіраваныя на амаладжэнне, дэтаксікацыю і ўмацаванне імуннай сістэмы», – цытуе брытанскае выданне публікацыю газеты Hindu.

Паводле звестак індыйскай газеты, каралеўская пара пачынала дзень з ранішняга занятку ёгай, бо вядома, што Каміла з'яўляецца прыхільніцай ёгі. Далей ім падавалі вегетарыянскі паўднёваіндыйскі сняданак: доса, ідлі, свежыя сокі і какосавую ваду. Затым іх чакала ранішняя і дзённая амаладжальная тэрапія, лячэбны масаж. Таксама кароль і каралева шмат шпацыравалі па тэрыторыі курорта. Вечар скончыўся сеансам медытацыі. А 21:00 каралеўская пара клалася спаць.

Перад ад'ездам у сераду Чарльз пасадзіў саджанец жакаранды на тэрыторыі медыцынскага цэнтра.

Апошнія навіны