Украінскі робат «выбіў вока» Расеі ў Крыме
- 1.11.2024, 19:49
Фотафакт.
На мінулым тыдні, 23 кастрычніка, Сілы абароны Украіны знішчылі ў акупаваным Крыме радыёлакацыйную сістэму (РЛС) «Падлёт» УС Расеі.
Пра гэта паведаміў вядомы Z-канал «Досье Шпиона».
Ён таксама апублікаваў фота наступстваў атакі. Станцыя была спаленая на мысе Тарханкут - гэта крайні заходні пункт акупаванага паўвострава.
«Удар нанесены з ужываннем ударнага БПЛА. Праз тыдзень станцыя па-ранейшаму чакае эвакуацыі для далейшага рамонту», - напісаў расейскі канал.
Аб лёсе экіпажа ён нічога не паведаміў.