У Пентагоне абвясцілі пра пакет дапамогі Украіне на $ 425 мільёнаў даляраў
- 1.11.2024, 20:58
Што ў яго ўвойдзе.
У Пентагоне ў пятніцу, 1 лістапада, абвясцілі пра пакет дапамогі ў бяспецы для Украіны на 425 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведамілі на сайце Міністэрства абароны ЗША.
Пакет уключае ракеты для СПА, снарады для артылерыі, бронятэхніку і супрацьтанкавую зброю.
Як сказана на сайце Пентагона, у склад пакету абароннай дапамогі ўвайшлі:
боепрыпасы для NASAMS;
боепрыпасы для HIMARS;
ракеты Stinger;
абсталяванне і боепрыпасы для процідзеяння беспілотным авіяцыйным сістэмам;
боепрыпасы класу паветра – зямля;
155-мм і 105-мм артылерыйскія снарады;
ракеты трубчастага пуску з аптычным адсочваннем і правадным навядзеннем (TOW);
супрацьтанкавыя комплексы Javelin і AT-4;
бронетранспарцёры Stryker;
стралковая зброя і боепрыпасы;
медабсталяванне;
абсталяванне і боепрыпасы для выбуховых працаў;
запчасткі, дапаможнае абсталяванне, паслугі, навучанне і транспартаванне.