BE RU EN

Нацбанк расказаў, хто вінаваты ў інфляцыі ў Беларусі

  • 1.11.2024, 21:34

І гэта, натуральна, не сам рэжым.

Нацбанк заявіў, што ў верасні на інфляцыю ў Беларусі паўплывалі імпартныя прадукты харчавання – «з прычыны паскоранага росту іх сусветных коштаў».

Сярод іншага размова ідзе пра каву, шакалад і масла.

У Нацбанку зазначаюць, што ўсё гэта адбываецца на фоне павышанага ўзроўню інфляцыі ў краінах, якія з'яўляюцца гандлёвымі партнёрамі Беларусі. Вядома ж, найперш тут маецца на ўвазе Расея.

Апошнія навіны