Стралкоў: Расейская прапаганда хлусіць
- 1.11.2024, 21:38
Ніякіх поспехаў у расейскіх акупантаў няма.
Прасоўванне расейскіх войскаў на Данбасе не з'яўляецца абвалам украінскага фронту, сцвярджае ваенны злачынец, экс-кіраўнік тэрарыстаў «ДНР» Ігар Стралкоў, піша «Дыялог».
«Вельмі малаважныя ў стратэгічным маштабе поспехі (расейскага войска – рэд.) на Данбасе ў нас схільныя выдавацца прапагандай у якасці “абвалу фронту” УСУ», – напісаў Стралкоў.
Пры гэтым, адзначыў Z-патрыёт, крамлёўскія прапагандысты ігнаруюць той факт, што на Харкаўскім і Курскім кірунках у РФ няма ніякіх поспехаў. І ў гэты час Украіна наносіць дакладныя і вельмі балючыя ўдары па расейскіх тылах.
«Вораг мае і эканоміць рэзервы. Такім чынам, гаварыць пра хуткае абвальванне яго фронту праз страту некалькіх гарадоў і ПГТ у “ДНР” проста недарэчна. Вораг тры месяцы ўтрымлівае райцэнтр (горад Суджу ў Курскай вобласці – рэд.) на тэрыторыі “старых рэгіёнаў” і УС РФ нічога не могуць з гэтым зрабіць! Дык з чаго ж чакаць, што (украінцы – рэд.) пагодзяцца на перамір'е на выгадных для Масквы ўмовах?» – напісаў Стралкоў.
Ён канстатаваў, што фронт застаецца ў стабільным стане, што каштуе расейскаму войску велізарных стратаў у жывой сіле і рэсурсах.
Ён выказаў упэўненасць, што ў выпадку пагаршэння сітуацыі для УСУ хаўруснікі дапамогуць Украіне выраўнаваць сітуацыю, напрыклад, з дапамогай новых тэхналагічных ідэяў.