BE RU EN

Каўпак глупства

  • ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
  • 10.11.2024, 14:45

З іншага боку, а чаму б і не?

Па сетцы гуляюць фота і відэа настаўнікаў з правінцыйных расейскіх школ, якія ўсур'ёз успрынялі пранк-рассылку беларускага акцыяніста Уладзіслава Бохана ад імя «Адзінай Расіі» з патрабаваннем рабіць каўпакі з фольгі, каб паказаць гатоўнасць да абароны ад выпраменьвання NATO.

На відэа настаўнікі рэкламуюць свае «шаломы патрыётаў». У каментарах смяюцца, прапаноўваючы прыступіць да вырабу «скрэпных майткоў», каб вораг падманным шляхам не сапсаваў унікальны расейскі генафонд.

Але насамрэч, не смешна, а сумна. Пакора настаўнікаў, якія, не задумваючыся гатовыя выканаць усякі загад начальства, даўно не здзіўляе. Шматгадовае прыслугоўванне ўладам на выбарах - добрая школа. Але які ўзровень, калі тыя, хто вучыць дзяцей, з ходу паверылі ў такую лютую лухту.

З іншага боку, чаму не? Прадстаўнікі «Едра», пачынаючы з яго лідара Мядзведзева, штодня нясуць такое, што шапачкі з фольгі - здаюцца нявінным дзіцячым лепетам.

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Апошнія навіны