BE RU EN

Пасля атакі дронаў на Маскву перанеслі рэйс з Менска ў Дамадзедава

  • 10.11.2024, 11:44

Аэрапорт Жукоўскі авіярэйсаў з Менска не прымае ўвогуле.

Рэйс з Менска ў маскоўскі аэрапорт Дамадзедава быў перанесены на гадзіну — гэта вынікае са звестак анлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта.

Вылет у Дамадзедава рэйса авіякампаніі «Аэрафлот» павінен быў адбыцца аб 11.15, але быў перанесены на 12.15. Цяпер абвешчаная пасадка пасажыраў.

У астатнім аэрапорт працуе ў штатным раскладзе, скасавання рэйсаў з Масквы няма, паведамілі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Аднак аэрапорт Жукоўскі авіярэйсаў з Менска не прымае.

Нагадаем, мэр Масквы Сяргей Сабянін раніцай 10 лістапада заявіў, што сілы СПА Мінабароны Расеі збілі больш за тры дзясяткі дронаў, якія ляцелі на сталіцу РФ.

У некалькіх маскоўскіх аэрапортах увялі часовае абмежаванне працы, былі затрыманыя рэйсы на вылет і на прылёт.

Апошнія навіны