BE RU EN

У аэрапорце Марыупаля атакавалі СПА расейцаў

  • 10.11.2024, 12:27

Прагрымелі сама меней чатыры выбухі.

У ноч на 10 лістапада ў часова акупаваным Марыупалі атакавалі месца базавання разлікаў СПА. Пра гэта напісаў дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка.

З яго слоў у горадзе прагучала не менш як 4 выбухі.

«Уначы з 23:00 было атакаванае месца базавання разлікаў СПА па лініі аэрапорт Марыупаля - сяло Бярдзянскае... Пасля спрацоўвання СПА ворага зафіксаваны пажар у раёне аэрапорта», - напісаў Пётр Андрушчанка.

Ён падкрэсліў, што папярэдне пашкодзілі адзін з разлікаў расейскай сістэмы СПА. Цяпер украінскія партызаны збіраюць інфармацыю аб дакладных наступствах прылётаў.

«На раніцу звесткі ў стане ўдакладнення «на зямлі» - дэталі пазней», - паабяцаў Андрушчанка.

Апошнія навіны