BE RU EN

Сілы абароны Украіны атакавалі склады з боепрыпасамі ў Бранскай вобласці РФ

  • 10.11.2024, 13:01

У выніку атакі ўзнік пажар з дэтанацыяй.

Сілы абароны Украіны атакавалі склады з боепрыпасамі ў Бранскай вобласці. У выніку атакі ўзнік пажар з дэтанацыяй.

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

У ноч на 10 лістапада Сілы беспілотных сістэм разам з іншымі складальнікамі Сіл абароны нанеслі агнявую паразу па складах з боепрыпасамі 1060-га цэнтра матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння (былы 120-ы арсенал Галоўнай ракетна-артылерыйскай управы) у Бранскай вобласці.

Паводле інфармацыі Генштаба УСУ, зафіксавана сама меней восем выбухаў. Узніклі мінімум два ўзгаранні на тэрыторыі воінскай часці, таксама ёсць прыкметы дэтанацыі.

На 6.00 на аб'екце ў Бранскай вобласці працягваўся моцны пажар. Вынікі атакі ўдакладняюцца.

Апошнія навіны