Францыя перадасць Украіне новую партыю дальнабойнай зброі
- 10.11.2024, 13:41
Далёкасць ракет SCALP складае 560 км.
Францыя падасць Украіне новую партыю дальнабойных ракет SCALP. Мінабароны рыхтуе адпраўку.
Аб гэтым заявіў міністр абароны Францыі Себасцьян Лекарню ў інтэрв'ю Le Journal du Dimanche.
Ён адзначыў, што партнёры павінны падтрымліваць дапамогу Украіне на стабільным узроўні, бо гэта таксама дасць магчымасць украінскім уладам разглядаць палітычныя пастановы, калі яны надумаюць гэта зрабіць.
«Вайсковая падтрымка важная, і нават калі вайна скончыцца, украінскае войска трэба будзе працягваць умацоўваць», - сказаў Лекарню.
Міністр падкрэсліў, што Францыя працягне вучэбную праграму для 2 тысяч украінскіх вайскоўцаў, якія трэніруюцца на французскім абсталяванні.
Кіраўнік Мінабароны прагназуе, што зімой удары Расеі ўглыб тэрыторыі Украіны могуць узмацніцца. З яго слоў, Францыя перадасць Украіне пераносныя зенітна-ракетныя комплексы Mistral і ракеты SCALP.
«Каб дазволіць Украіне наносіць удары па лініі фронту, у апошнія дні я падпісаў новую перадачу амаль дзясяці ракет SCALP, як і абяцаў прэзідэнт Францыі Уладзіміру Зяленскаму», – заявіў міністр.
SCALP – гэта французская версія крылатых ракет Storm Shadow, якія з'яўляюцца супольнай распрацоўкай Брытаніі і Францыі. Французскія і брытанскія версіі ракеты амаль ідэнтычныя. Адрозненні палягаюць толькі ў праграмным забеспячэнні і самалётах-носьбітах.
Далёкасць ракет SCALP складае 560 км. Але ёсць экспартны варыянт з паменшанай далёкасцю да 290 км і меншай баявой часткай.