У Беларусі змянілі графік руху цягнікоў
- 10.11.2024, 16:20
Некаторыя і зусім скасавалі.
Беларуская чыгунка (БелЧ) паведаміла пра часовыя змены ў раскладзе руху некаторых цягнікоў. З 13 да 14 лістапада часова зменіцца расклад руху некаторых цягнікоў на адрэзку Менск – Асіповічы.
Напрыклад, 12 лістапада цягнік № 621 Гомель – Менск, які выпраўляецца з Гомеля ў 22.05, будзе рухацца паводле змененага маршруту і раскладу ад станцыі Жлобін праз Магілёў і Оршу, прыбываючы ў Менск у 09.34 (замест 05.41).
13 лістапада цягнік № 631/632 Гомель – Гародня, які выпраўляецца са станцыі Гомель, пройдзе праз Асіповічы, Слуцк і Баранавічы-Палескія.
Цягнік № 744/745 Магілёў – Менск – Магілёў будзе рухацца праз станцыю Орша-Цэнтральная з адпраўленнем са станцыі Магілёў-1 у 07.20 і прыбыццём на станцыю Менск-Пасажырскі ў 10.49. У зваротным кірунку цягнік нумар 744 Менск – Магілёў выправіцца са станцыі Менск-Пасажырскі ў 16.50, прыбываючы на станцыю Магілёў-1 у 20.10.
Прызначаны цягнік нумар 641/642 Гомель – Менск – Гомель з выпраўленнем з Гомеля 13 лістапада ў 06.59 і прыбыццём у Менск у 14.12. Назад цягнік рушыць у той самы дзень з Менска ў 16.15, прыбыўшы ў Гомель у 23.55. Цягнік будзе рухацца праз станцыю Орша-Цэнтральная (без прыпынкаў для высадкі і пасадкі пасажыраў на прамежкавых станцыях).
Некаторыя цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнэс-класу, якія едуць па маршрутах Менск – Гомель і Менск – Калінкавічы – Мазыр, будуць рухацца толькі да станцыі Асіповічы-1. Некаторыя цягнікі, у тым ліку маршрут Менск – Магілёў, будуць скасаваныя.
13 лістапада на адрэзку Менск – Асіповічы цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласу будуць курсіраваць у зносінах Менск – Пухавічы і Талька – Асіповічы (замест Менск – Асіповічы). Для перавозкі пасажыраў паміж станцыямі Талька і Пухавічы будуць арганізаваныя аўтобусныя зносіны з чыгуначнымі квіткамі.