«Вы сур'ёзна? Гэта што ўвогуле такое?»
- 10.11.2024, 21:34
Магілёўцаў абурыў новы мурал.
Дом з незвычайным, арыгінальным малюнкам відаць здалёк – калі едзеш па новым мосце з Юбілейнага на Фаціна, увагу звяртае дом з дваровымі надпісамі на сцяне. Няўжо новы мурал?
«МагілёўАнлайн» пастанавіў даведацца, адкуль на доме ўзяліся «калякі-малякі».
Як высветлілася, такім цікавым спосабам мастак з Бабруйска Леанід і ягоныя магілёўскія памочнікі Кірыл і Мацвей зрабілі разметку пад новы каляровы малюнак на доме па вуліцы Фаціна, 4е.