BE RU EN

Расейскі баксёр і дэпутат Валуеў аканфузіўся ў Беларусі

  • 10.11.2024, 19:16

І сам выклаў відэа ў сацсетцы.

Экс-чэмпіён свету ў боксе, а цяпер дэпутат і актыўны прыхільнік вайны супраць Украіны Мікалай Валуеў наведаў баксёрскую школу ў Жабінцы, дзе паразмаўляў з юнымі спартоўцамі.

На сустрэчу пуцініст прыйшоў у кофце, упрыгожанай расейскім сцягам і надпісамі «Радзіма» і «Вялікая Святая Расея», зробленымі з незразумелай прычыны на ангельскай мове. Баксёр падзяліўся з выхаванцамі сваёй гісторыяй прыходу ў бокс, паразважаў пра сакрэты поспеху і сэнс жыцця, а таксама прадэманстраваў некалькі прыёмаў.

Цікавы момант адбыўся падчас запісу відэа для ягоных сацыяльных сетак, дзе Валуеў памыліўся, сказаўшы: «Дзякуй вялікі ўсім арганізатарам, школе боксу і, вядома, федэрацыі боксу Бранскай… ой, прабачце, Беларусі за запрашэнне». Прычыны, чаму ён не перазапісаў гэты зварот, застаюцца невядомымі.

Апошнія навіны