BE RU EN

Навукоўцы знайшлі спосаб падоўжыць жыццё на 25%

  • 10.11.2024, 19:40

Цуд-прадукт станоўча ўплывае на сэрца і печань.

Навукоўцы высветлілі, што ўжыванне вытрыманых сыроў у памяркоўнай колькасці дапамагае падоўжыць жыццё. Пра гэта паведамляе Express са спасылкай на спецыялістаў Тэхаскага ўніверсітэта A&M.

Адзначаецца, што ў такіх сырах, як чэдэр, бры і пармезан, змяшчаецца хімічнае рэчыва спермідзін, якое дапамагае знізіць артэрыяльны ціск, на 40% памяншае верагоднасць сардэчнай недастатковасці, а таксама іншых сардэчна-сасудзістых захворванняў. У ходзе лабараторных эксперыментаў эксперты вызначылі, што даданне спермідзіну ў рацыён жывёлаў павялічыла даўжыню іх жыцця на 25 адсоткаў. Таксама яны адзначылі, што рэчыва здольнае блакаваць размнажэнне пашкоджаных клетак печані і тым самым прадухіляць фіброз печані.

Апошнія навіны