BE RU EN

УСУ спалілі Т-90М і пяхоту РФ на Северскім кірунку

  • 10.11.2024, 20:42

Дапамаглі беспілотнікі з запальнымі боепрыпасамі.

На Северскім кірунку акупацыйныя войскі Расеі правялі няўдалы штурм на танку «Т-90М» і бронетранспарцёрах. УСУ спынілі штурм сіламі брыгады «Помста» разам з байцамі 10-й асобнай горна-штурмавой брыгады «Эдэльвейс».

На штурм расейскае камандаванне выправіла бронягрупу з бронетранспарцёрамі і пяхотай, якую ўзначальвае танк Т-90М «Прарыў», піша «Дыялог».

Аднак на шляху да ўкраінскіх пазіцый УСУ ўдалося спыніць калону, пасля чаго расейская пяхота высадзілася з бронетранспарцёраў і пачала ўцякаць. Потым на знішчэнне рэшты расейскай тэхнікі байцы скіравалі беспілотнікі з запальнымі боепрыпасамі. Боепрыпасы з дронаў закідвалі ў адкрытыя люкі, пасля чаго расейскі Т-90М і БМП пачыналі гарэць знутры. Таксама запальныя і звычайныя боепрыпасы ўкраінскія вайскоўцы выкарыстоўваліся для ліквідацыі расейскай пяхоты.

Апошнія навіны