BE RU EN

Хто насамрэч прыдумаў фразу «Я спыню ўсе войны»

  • 10.11.2024, 21:25

Гэта не Трамп.

Многіх здзівіла прысутнасць Маска падчас тэлефоннай размовы Трампа і Зяленскага, піша экс-міністр інфраструктуры Украіны Уладзімір Амелян.

Насамрэч аўтар тэзы «я спыню ўсе войны» – менавіта Маск, таму што войны адводзяць грошы з іншых рызыковых праектаў, а ён спазняецца на Марс, праз гэта вельмі нервуецца.

У 2015 годзе мы прыклалі вялізныя намаганні, каб запусціць рынак электракараў ва Украіне.

З 2016 года спрабавалі пераканаць пачаць распрацоўку літыевых радовішчаў ва Украіне – найбуйнейшых у Еўропе.

З 2017 года вялі перамовы ў размяшчэнні Гігафабрыкі Тэсла ва Украіне ці хоць бы паставак у яе сыравіны або камплектавальнікаў, вырабленых ва Украіне.

У 2018 годзе абвясцілі праект Гіперлуп ва Украіне, мэтай якога была распрацоўка і тэставанне высокатэхналагічных ідэяў за сродкі ЕЗ.

Можна лёгка ўявіць, якой была б падтрымка Маска, калі б ключавыя ягоныя праекты працавалі ва Украіне.

Я нават не згадваю пра ўкраінскія касмічныя тэхналогіі.

Але нам давялося практычным шляхам даказаць, што смех без прычыны робіць толькі «горш».

Апошнія навіны