У ГУВ распавялі, з чаго складаюцца фальш-дроны РФ, якія заляцелі ў Малдову
- 11.11.2024, 12:47
"Пародыя" - адзін з асноўных расейскіх дронаў-прынад.
Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны расказала аб тым, што на тэрыторыю Малдовы на працягу выхадных заляцелі фальш-дроны, а таксама дэталізавалі, з чаго яны складаюцца.
Пра гэта паведамілі ў ГУВ, перадае "Еўрапейская праўда".
Як адзначылі выведчыкі, на працягу кастрычніка 2024 года Расея выкарыстала супраць Украіны больш за 2 тысячы БПЛА, каля паловы з якіх - гэта прынады або фальш-мэты, якімі Расея спрабуе адцягнуць увагу і перагрузіць ўкраінскую СПА.
“Пародыя” - адзін з асноўных дронаў-прынад, якія агрэсар масава прымяняе ў паветраных атаках, акцэнтуюць у выведцы.
Са звестак ГУВ, у нядзелю, 10 лістапада два такіх дроны ўпалі на тэрыторыі Малдовы.
У іх адсутнічае баявая частка, гэтыя дроны значна меншыя і таннейшыя за Shahed-136, аднак дзякуючы «лінзе Люнеберга» (надрукаванай на 3D-друкарцы абгорнуты фольгай шар, які беспілотнікі нясуць як карысную нагрузку – у радыёлакацыйным дыяпазоне імітуе вялікую мэту) радыёлакацыйна расказалі выведчыкі.
У ГУЫ адзначылі, што даследаванне расейскіх "пародый" паказала, што нават прымітыўны "фанерны" дрон Расея не здольная вырабіць самастойна.
Адзначаецца, што модуль палётнага кантролера такога дрона змяшчае кампаненты, вырабленыя кампаніямі з:
Кітая: Ebyte, Jiashan Jinchang Electron, Yangzhou Yangjie Electronic Technology;
ЗША: Texas Instruments, Cypress Semiconductor, InvenSense;
Швайцарыі: STMicroelectronics;
Тайваня: SONiX Technology.
Нагадаем, на працягу нядзелі ў Малдове знайшлі два дроны — у Каўшанскім і Рышканскім раёнах.
Паветраныя сілы Украіны ў ранішняй справаздачы паведамлялі аб 10 дронах, якія "вышлі з паветранай прасторы" ў кірунку Расеі, Беларусі і Малдовы.
Малдаўскія ўлады і раней паведамлялі аб выяўленых абломках беспілотнікаў пасля паветраных атак Расеі супраць Украіны.