Тром футбалістам каманды Беларусі не далі брытанскія візы
- 12.11.2024, 9:40
Яны не згуляюць з Паўночнай Ірландыяй.
Футбалісты каманды Беларусі Віталь Лісаковіч, Валерый Бачароў і Павел Савіцкі не атрымалі брытанскія візы. Яны прапусцяць матч Лігі нацый з Паўночнай Ірландыяй, піша «Прессбол».
- Не далі яе, што я тут магу зрабіць? Усім хлопцам далі, акрамя нас траіх. Бывае, - пракаментаваў сітуацыю Лісаковіч.